У першы дзень Басовішча ўзгадвалі мінулае і пырскаліся шампанскім
У пятніцу, 17 ліпеня, у польскім мястэчку Гарадок пачаўся штогадовы фестываль беларускай музыкі “Басовішча”.
Сёлетняе “Басовішча” юбілейнае і адметнае тым, што каб павіншаваць фестываль з 20-годдзем на сцэну выйдуць гурты, якія ўжо не існуюць – Мроя і Бонда. Таксама ў гэтым годзе не будзе конкурсу для маладых гуртоў.
У першы дзень канцэрт пачаўся а 7-й гадзіне выступам гуртоў Унія і Тарпач
Тарпач
А адкрыццё фестывалю адбылося ў 8 гадзін вечара: на сцэну былі выкліканыя арганізатары розных гадоў, яны узялі па бутэльцы шампанскага, і урачыста палілі ім публіку. Рэакцыя на гэта самой публікі была неадназначная: некаторыя радаваліся і з адкрытым ротам імкнуліся насустрач кроплям а іншыя шпурлялі ў паважаных людзей на сцэне пластыкавымі бутэлькамі.
Пасля цырымоніі адкрыцця на сцэну выйшаў гурт Рахіс. Хлопцы спявалі пра смяротную пагрозу, якая навісла над беларусамі і крычалі “Жыве Беларусь”. Два вакалісты гурта паказвалі не лепшыя вакальныя здольнасці, але выдатную фізічную падрыхтоўку, а аранжыроўкі узбагачаў Яўген Бузоўскі, гітарыст гурта IQ-48.
Пераможца конкурсу 2001 году гурт Бан Жвірба на фоне маладзейшых гуртоў выглядаў вельмі “якасным” і арыгінальным. Узнікла адчуванне, што час, калі на “Басовішчы” перамагалі Бан-Жвірба, быў калі не лепшым, то вельмі удалым для беларускага фолку.
Наведвальнікі фестывалю і калегі музыкі вельмі перажывалі за вакалістку гурта Крысціну – па дарозе ў Гарадок яна была укушаная гадам невядомай пароды падчас аднаго з прыпынкаў і экстранна шпіталізаваная. На сцэне Крысціна паказала, што любыя гады ёй не па чым.
Гурт В:N– таксама пераможцы Басовішча
У межах канцэпцыі юбілейнага фестывалю хлопцы сыгралі лепшае, што ў іх было і паабяцалі ў наступным годзе запісаць новы альбом.
В:N і Наста Някрасава
Часам у складзе гурта з'яўляецца Вольга Самусік, а пасля знікае...
Зніч
Алесь Таболіч, калі узгадвае ранейшыя Басы, расказвае пра выпадак, калі ён крыху згубіўшы арыентацыю ў прасторы, з натоўпу выклікаў на сцэну сам сябе.
IQ-48
Некаторыя гледачы былі вельмі расчараваныя тым, што ў IQ-48 больш няма саксафаніста
А іншым усё падабаецца. Увогуле ўсё!
Вядучы канцэртаў Віктар Шалкевіч – адзін з "рарытэтных" удзельнікаў Басовішча
Закрываў праграму першага дня 20-га Басовішча брэсцкі гурт Сцяна