У першы дзень лістапада ў Беларусі будзе да +12 градусаў, дажджы
Лістапад
У сераду, 1 лістапада, амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман уначы і раніцай, які чакаецца толькі месцамі.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад +6 да +12 градусаў.
У чацвер і пятніцу пераважна без ападкаў. Прагназуецца туман. На Брэстчыне будзе да 14-15 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.