У першым квартале мінчукі аддавалі перавагу метро
За першы квартал 2007 года
паслугамі мінскага метрапалітэна скарысталіся 67,6 мільёны чалавек. Аўтобусы
перавезлі 64,8 мільёны мінчукоў,а 56,5 мільёна дабіраліся да патрэбнага месца
тралейбусамі і трамваямі.
Усяго ж за студзень-сакавік сталічны
грамадскі транспарт перавёз амаль 189 мільёнаў чалавек, што на 2,3 адсотка
больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.