У Пхенчхане праходзіць цырымонія закрыцця Алімпійскіх гульняў

У Пхенчхане праходзіць цырымонія закрыцця Алімпійскіх гульняў

У паўднёвакарэйскім Пхенчхане праходзіць цырымонія закрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў. Сцяг беларускай зборнай на гэтай імпрэзе панясе чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, біятланістка Дар’я Домрачава.

Лідарам сёлетніх Гульняў стала Нарвегія — яна заваявала 39 медалёў: 14 залатых, 14 сярэбраных, 11 бронзавых. На другім месцы ў камандным заліку Нямеччына, якая мае 31 медаль, а на трэцім — Канада (29 медалёў).

Беларусь у камандным заліку заняла 15-е месца. Зборная заваявала два залатых медалі (жаночы фрыстайл і біятлонная жаночая эстафета), а таксама адзін сярэбраны (біятлонны жаночы мас-старт).

Наступная зімовая Алімпіяда адбудзецца ў 2022 годзе ў сталіцы Кітая Пекіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі