У Пінску на продаж выставілі каналізацыйную сетку
Каналізацыйная сетка выстаўленая на таргі ў Пінску
У Пінску на продаж праз электронны аўкцыён выставілі каналізацыйную сетку.
Камунікацыі належаць мясцоваму жыллёваму кааператыву. Маёмасць выставілі на продаж за даўгі. Працягласць — 96,5 метра. Першапачатковы кошт складае ўсяго 220 рублёў.
Заяўкі прымаюцца да 8 красавіка.
Як распавядала Еўрарадыё, нядаўна на Магілёўшчыне прадавалі драўляюную прыбіральню "на два ачкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.