У Пінску назвы вуліц пішуць на двух мовах: па-беларуску і па-руску (Фота)
Год таму мясцовыя ўлады, рыхтуючыся да Ўсебеларускага перапісу насельніцтва, пачалі прыводзіць шыльды з назвамі вуліц да аднаго ўзору.
І калі раней захоўваўся адносны парытэт паміж дзяржаўнымі мовамі, то новыя шыльды былі зроблены спрэс па-руску.
Гэта выклікала абурэнне мясцовых актывістаў. Пачаліся запыты ў органы ўлады рознага ўзроўню.
На апошнім З’ездзе беларусаў свету пінчукі задалі балючае пытанне і новаму міністру культуры Паўлу Латушку. І вось “цягнік рушыў з месца”.
Рабочыя ЖКГ пачалі вешаць шыльды, напісаныя па-беларуску. Дасведчаныя людзі кажуць, што вецер вее з Брэсцкай абласной управы ідэалогіі. Там нават уводзяць дні беларускай мовы сярод чыноўнікаў.