У Пінску прыватная фірма будзе скупляць пластыкавыя адкіды
Мясцовая ЖЭС не змагла даць рады паасобнаму збору бытавых адкідаў. Пінчукі не сартавалі сваё смецце, ды і самі камунальнікі давалі дрэнны прыклад, калі пасартаваныя адкіды звальвалі ў адну машыну. Цяпер перапрацоўкай пластыкавых адыходаў зоймецца прыватная фірма. Прыватнікі плануюць усталяваць у горадзе 200 скрыняў для паасобнага збору смецця і некалькі пунктаў прыёму пластыку. Дарэчы, кілаграм пластыкавых адкідаў будзе каштаваць 500 рублёў.