У Пінску затрымалі маладых злачынцаў
17-гадовы пінчук
абрабаваў школьную сталоўку. Ягоным здыбыткам сталі грошы і прадукты
харчавання. Крымінальная хроніка з Пінску — у матэрыяле нашага карэспандэнта Алеся Літоўчыка:
830 тысяч рублёў
выручкі і прадукты харчавання скраў уначы з сталоўкі пінскай школы №12 вучань
11-га класа. Парушальнік (1989 года нараджэння) залез у харчовую кропку,
разбіўшы шкло ў акне.
Гэта ўжо не першае парушэнне, здзейсненае 17-гадовым
хлопцам. Ён ужо быў асуджаны за рабаўніцтва і крадзеж. Зараз школьнік
затрыманы, распачата крымінальная справа.
Яшчэ адзін
20-гадовы пінчук затрыманы супрацоўнікамі міліцыі па падазрэнні ў рабаўніцтве. А
9-й гадзіне вечара на вуліцы Чарняхоўскага ён спрабаваў адабраць сумачку і
пакет з прадуктамі ў жыхаркі гораду.
Злачынца затрыманы супрацоўнікамі патрульна-паставой службы ГАУС і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.