У Польшчы экс-сілавіка асудзілі за супрацу з КДБ Беларусі
Суд у Варшаве прызнаў экс-супрацоўніка сілавых структур Польшчы вінаватым у супрацы з Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі, паведамляе прэс-служба пракуратуры Польшчы.
Гжэгажу М. прысудзілі паўтара года пазбаўлення волі.
Мужчыну затрымалі ў кастрычніку 2021-га, а справу ў суд перадалі сёлета ў траўні. Следствам займалася Агенцтва ўнутранай бяспекі.
Гжэгажа М. прызналі вінаватым па двух артыкулах — у гатоўнасці дзейнічаць у інтарэсах замежнай разведкі і захоўванні боепрыпасаў без неабходнага дазволу.
Як піша reform.by, у 1980-х мужчына служыў у спецназе польскай міліцыі ZOMO, потым у паліцыі ды памежнай службе, якую пакінуў у 2001 годзе ў афіцэрскім званні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.