У Польшчы судзяць злачынцаў, якія дапамагалі беларусам атрымоўваць візы
Справа супраць злачыннай групоўкі, якая дапамагала іншаземцам атрымоўваць польскія візы, накіраваная ў суд.
Групоўка дзейнічала на тэрыторыі Сілезскага ваяводства ў 2010-2011 гадах.
Зламыснікі падавалі ў службы занятасці заявы пра намер прыняць на працу замежнікаў. У выніку іншаземцы атрымоўвалі візы, якія дазвалялі ім трапіць на тэрыторыю Польшчы. Усяго такім чынам ашуканцы змаглі дапамагчы атрымаць візы больш як 500 беларусам, украінцам і малдаванам.
Затрыманым пагражае да 5 гадоў турмы. Акрамя таго, адзін з удзельнікаў групоўкі дадаткова абвінавачваецца ў прымушэнні да прастытуцыі, паведамляе Польскае прэсавае агенцтва.