У польскім Гарадку пачаўся фестываль "Басовішча"
Сёлетнія юбілейныя 20-тыя "Басы" распачаліся выступам гурта Рахіс, які спецыяльна для фэсту зрабіў электронную праграму.
Таксама ў першы дзень выступаюць: Тарпач, Унія, B:N, BAN-ZHVIRBA, Зніч, IQ48 і Сцяна.
Канцэртная праграма распачалася а 19 гадзіне і скончыцца а 2.30.
Другі дзень фестывалю выступяць гурты SOK, ДзеціДзяцей, Жнюв, ULIS, Нейра Дзюбель, Крама у стылі Бонды, польскі гурт LAO CHE і закончыць "Басовішча-2009" N.R.M. з песнямі Мроі.
Зараз на фэсце прыблізна 2.5 тысячы гледачоў.