У прэс-службе Яўгена Прыгожына заявілі, што ён пакуль не на сувязі
Яўген Прыгожын / ura.ru
У прэс-службе Яўгена Прыгожына заявілі, што ён пакуль не на сувязі. З запытам звярнуўся журналіст RTVI.
"Ён перадае ўсім прывітанне і адкажа на пытанні, калі будзе на нармальнай сувязі", – адказалі журналісту.
Пра месцазнаходжанне Прыгожына публічна нічога не вядома з вечара 24 чэрвеня. Тады з'явілася відэа, на якім заснавальнік ПВК Вагнера з'яжджае з Растова-на-Доне на аўтамабілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.