У прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта патрабавалі здаць адбіткі пальцаў

Дэкларацыю аб даходах за восем гадоў патрабуюць ад прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага падатковыя органы.  У красавіку палітык ужо наведваў падатковую інспекцыю, дзе ад яго патрабавалі прадставіць дэкларацыю аб даходах як мінімум за апошнія восем гадоў, а таксама растлумачыць куплю і продаж аўтамабіля, якія адбыліся яшчэ раней. Рымашэўскі сцвярджае, што дэкларацыю аб даходах ён тады прадставіў.

Як паведамляе БелаПАН, 7 кастрычніка Рымашэўскі атрымаў позву з Фрунзенскага РУУС з патрабаваннем прайсці працэдуру дактыласкапіі. За некалькі дзён да атрымання позвы з гэтага РУУС яму тэлефанаваў следчы Дзямідчык, які пагражаў прымусовай дастаўкай у выпадку няяўкі.

Палітык лічыць, што такая ўвага да яго з'яўляецца "чарговай спробай аказання ўціску" як на яго, так і ў цэлым на ход выбарчай кампаніі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі