У прэзідэнцкі фонд лезуць напярэдадні крызісу: Чалы пра фінансаванне бюджэтнікаў

Удакладнены дэфіцыт бюджэту ў 2021 годзе — 6 млрд рублёў / Еўрарадыё
Удакладнены дэфіцыт бюджэту ў 2021 годзе — 6 млрд рублёў / Еўрарадыё

Вылучэнне 206,53 млн рублёў з рэзервовага фонду прэзідэнта на падвышэнне заробкаў бюджэтнікам гаворыць пра тое, што грошай у бюджэце становіцца ўсё менш, лічыць незалежны аналітык Сяргей Чалы.

— У нас было не так шмат выпадкаў, калі залазілі ў гэты рэзервовы фонд прэзідэнта, памеру якога не ведае нават Мінфін. Першы такі выпадак датуецца 2009 годам.

Тады трэба было скончыць год без дэфіцыту бюджэту, каб праграма супрацоўніцтва МВФ з Беларуссю была ўхваленая.

В президентский фонд лезут накануне кризиса: Чалый о финансировании бюджетников
Мяркуецца накіраваць грошы ў медустановы / Еўрарадыё

— Нягледзячы на ўсталяваныя сумы, пытанне — што будзе, калі гэтыя сродкі скончацца. Мабыць, яны [ўлады. — Еўрарадыё] разлічваюць, што неабходнасць у надбаўках, звязаных з лячэннем каранавіруса, знікне. Разглядаецца, мабыць, распрацоўшчыкамі гэтага ўказа, што гэта не так надоўга спатрэбіцца. Добра, паглядзім. Мы ж ведаем, што Беларусь вельмі моцна адстае па тэмпах вакцынацыі і небяспека распаўсюджвання новага штама па-ранейшаму высокая, — кажа Сяргей Чалы.

Згодна з пастановай Саўміна №460 ад 12 жніўня 2021 года, Мінфін вылучыць 206,53 млн на павышэнне заробкаў бюджэтнікам. Ва ўмовах дэфіцыту бюджэту гэтыя грошы будуць узятыя з рэзервовага фонду прэзідэнта Беларусі.

Сродкі будуць накіраваныя ў тым ліку Рэспубліканскаму шпіталю і абласным медслужбам Дэпартамента фінансаў і тылу МУС, рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам, вайсковым часцям і медустановам Мінабароны, рэспубліканскім установам аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі