У Пружанскім раёне абрынуўся мост

У Пружанскім раёне абрынуўся мост

У Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці каля вёскі Броды абрынуўся жалезабетонны мост на аўтадарозе праз раку Левая Лясная. Здарэнне адбылося ўвечары 25 траўня. Ніхто не пацярпеў, паведамляе БЕЛТА.

Ратавальнікі кажуць, што "на жыццядзейнасць населенага пункта [здарэнне] не паўплывала". Здымкі з'явіліся ў Instagram.

Тыдзень таму мост абрынуўся на аўтадарозе Барысаў — Беразіно ў Мінскай вобласці. Пацярпелых таксама не было. Там пабудуюць часовы мост.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі