У Пружанскім раёне конь праваліўся ў калодзеж

Даставаць прыйшлося ратавальнікам / brest.mchs.gov.by

Даставаць прыйшлося ратавальнікам / brest.mchs.gov.by

У Пружанскім раёне конь праваліўся ў калодзеж з вадой. Інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Гарадняны, паведамляе прэс-служба МНС.

Мясцовая жыхарка патэлефанавала ў 112 і расказала, што пакінула каня на выгуле ў суседнім двары, але ён знік. Аказалася, што жывёла не ўцякла, а правалілася ў калодзеж.

Супрацоўнікам МНС прыйшлося задзейнічаць тэхніку мясцовага прадпрыемства, каб зняць два калодзежныя кольцы і расчысціць зямлю вакол. Толькі пасля гэтага ўдалося выцягнуць жывёлу.

Выратавальная аперацыя прайшла паспяхова, і каня вярнулі гаспадыні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі