У п'янага кіроўцы канфіскавалі аўтамабіль, які быў выйграны ў латарэю

Суд у Пінску вынес прысуд па крымінальнай справе ў адносінах 34-гадовага мясцовага жыхара. Яго абвінавачваюць у кіраванні аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення паўторна на працягу года.

Як інфармуе газета "Вечерний Брест", мужчыну прызналі вінаватым у парушэнні правілаў дарожнага руху і асудзілі на адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго пазбавілі права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на пяць гадоў. Таксама пінчук мусіць заплаціць штраф — 22 млн 500 тысяч рублёў.

Аўтамабіль Kia Rio, якім кіраваў мужчына ў момант затрымання, канфіскаваны на карысць дзяржавы. Дарэчы, машыну выйграў у латарэю яго сын. Паколькі яму не было 18 гадоў, легкавік аформіла на сябе жонка. У лютым 2014-га мужчыну затрымлівалі ў стане алкагольнага ап'янення падчас кіравання якраз гэтым аўтамабілем. Тады ён заплаціў штраф (12 млн рублёў), яго пазбавілі права кіравання на тры гады. У кастрычніку мужчыну злавілі паўторна, была распачатая крымінальная справа.

Здымак з архіву. Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі