У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы
Дажджлівае лета
У пятніцу, 14 чэрвеня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы (уначы на захадзе прагназуюцца моцныя дажджы), удзень на ўсходзе месцамі — навальніцы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +8 да +14 градусаў (у Мінску — ад +10 да +12), у дзённыя гадзіны — 16-22 цяпла (у сталіцы — ад +17 да +19, на ўсходзе — да +24).
У суботу ападкаў стане менш, удзень будзе да +25 градусаў. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў нядзелю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.