У пятніцу і на выхадныя ў Беларусі чакаецца да 20 градусаў марозу
У ноч на пятніцу, а таксама па начах у выхадныя месцамі ў Беларусі чакаецца да 15-20 градусаў марозу. Пры гэтым снегапады пачнуць сціхаць.
Па словах галоўнага сіноптыка Гідраметэацэнтра Вольгі Фядотавай, у пятніцу на большай частцы краіны яшчэ пройдзе снег, месцамі будуць туманы ды імжа.
Тэмпература будзе даволі нізкай — уначы 6...12 марозу, пры праясненнях — да -15...-20. А ўдзень 20-га лютага 5...8 ніжэй за 0, на паўднёвым усходзе 0...-1.
Вольга Фядотава: “У выхадныя дні з ростам атмасфернага ціску верагоднасць ападкаў зменшыцца. Часцей будзе праглядаць сонца. Аднак у шэрагу раёнаў (у тым ліку і ў Мінску) пройдзе невялікі снег. Тэмпература паветра захаваецца. У начны час марозна — ад 6 да 13 градусаў марозу, месцамі да 15...20. Удзень тэмпературны фон істотна не зменіцца — -1...-8”.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сцюдзёнае надвор'е без істотных ападкаў захаваецца прыблізна да сярэдзіны наступнага тыдня.