У пятніцу ў Беларусі будзе да +14, амаль па ўсёй краіне чакаюцца дажджы
Халодны сакавік / sb.by
Раніцай і ўдзень у пятніцу, 31 сакавіка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы (уначы — на захадзе краіны). Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы галалёд у асобных раёнах. Месцамі на дарогах галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -6 на ўсходзе да +6 на захадзе (у Мінску — ад 0 да -2), у дзённыя гадзіны — ад +3 да +9 градусаў (на захадзе — да +14, у сталіцы — 4-6 цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.