У пятніцу ў Беларусі будзе да +26 градусаў, пераважна без ападкаў
У жніўні ў Беларусі
У пятніцу, 23 жніўня, у Беларусі пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі ўначы месцамі на паўночным усходзе краіны.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +8 да +13 градусаў (у Мінску — ад +10 да +12, на ўсходзе — да +15), у дзённыя гадзіны — ад +20 да +26 (у сталіцы — 21-23 цяпла).
На выходных будзе пераважна без ападкаў. Уначы чакаецца 8-17 градусаў цяпла, удзень — ад +25 да +33.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.