У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 13 градусаў цяпла
Уначы ў пятніцу, 8 лістапада, у Беларусі чакаецца ад +1 да +7 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +7 да +13. У начныя і ранішнія гадзіны практычна па ўсёй краіне магчымы дождж, а вось удзень — пераважна без ападкаў.
У суботу і нядзелю пацяплее — да +15 градусаў у дзённыя гадзіны (праўда, з дажджамі). Аднак ужо ў панядзелак чакаецца не больш за 7 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.