У пятніцу ў Беларусі чакаюцца дождж, мокры снег, моцны вецер

У пятніцу ў Беларусі чакаюцца дождж, мокры снег, моцны вецер

Удзень у пятніцу, 18 сакавіка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі — дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег. У начныя гадзіны яны пройдуць толькі месцамі. На асобных участках дарог магчымая галаледзіца. Вецер паўночна-заходні і паўночны, 6-11 метраў за секунду, з парывамі да 15-18 метраў (у дзённыя гадзіны).

На працягу сутак тэмпература паветра складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, на поўдні — да 5-7 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Дарэчы, сіноптыкі папярэджваюць, што з 19 сакавіка ў Беларусі чакаецца пахаладанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі