У пятніцу ў Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы

Сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы

Сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы / pixabay.com

У пятніцу, 29 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, удзень — з пераходам на заходні ўмераны, месцамі парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 цяпла, удзень тэмпература паветра павысіцца да +12...+18. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі