У пятніцу ў Беларусі будзе моцны вецер
Лістапад
У пятніцу, 3 лістапада, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня па крайнім захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны. Удзень прагназуюцца парывы ветру да 15-18 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 0...+6, па захадзе краіны будзе да 8 цяпла. Удзень чакаецца 9-15 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.