У рамках Дзён святога Губерта ў Гродне пройдзе фэст "Свабоднае кіно"

З 9 па 11 лістапада ў Гродне пройдзе фэст дакументальных фільмаў "Свабоднае кіно". Фэст праводзіцца ў рамках Дзён святога Губерта, якія дэмакратычная грамадскасць Гродна адзначае як альтэрнатыўнае свята горада. Другі год запар арганізатарам Дзён святога Губерта з'яўляецца гродзенскі рух "За Свабоду", адзначае БелаПАН.

Так, 9 лістапада адбудзецца паказ новага дакументальнага фільма польскага тэлеканала "Белсат" — трылогіі "Беларусь пад нямецкай акупацыяй".

У наступныя два дні будуць паказаныя фільмы — удзельнікі Міжнароднага фэсту праваабарончага дакументальнага кіно "Адзін свет": 10 лістапада — карціна "Сіла бяссіьлных" (аб жыцці чэшскага народа ў перыяд камуністычнага рэжыму); 11 лістапада — фільм "Пагроза", які распавядае пра жыццё прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса і шараговых венесуэльцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі