У Расіі абавяжуць мэсенджары рэгістраваць карыстальнікаў па пашпартных дадзеных
Расійскі пашпарт / mir24.tv
З 2022 года мессенджеры (Telegram, Viber, Whatsapp і іншыя) павінны будуць атрымліваць праз аператараў сувязі пашпартныя дадзеныя карыстальнікаў, якія ў ім рэгіструюцца.
Працэдура будзе выглядаць наступным чынам: пры рэгістрацыі мэсенджар запытвае ў карыстальніка нумар тэлефона. Атрымаўшы яго, мэссенджар адпраўляе запыт да мабільнага аператара наконт уладальніка дадзенага нумара. Аператар на працягу 20 хвілін павінен падаць усе дадзеныя, уключаючы пашпартныя, пра канкрэтнага абанента.
Калі пашпартныя дадзеныя не супадаюць ці адсутнічаюць (такое бывае калі купляеш сімку без пашпарта), то мэссенджар павінен адмовіць карыстальніку ў рэгістрацыі.
Калі рэгістрацыя праходзіць паспяхова, то мэссенджар прысвойвае карыстачу унікальны ID, які ў выпадку змены нумара трэба будзе абнаўляць. У выпадку адмовы чалавека ад паслуг аператара — мессенджер павінен на працягу сутак яго заблакаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.