У Расіі знішчылі 124 тоны груш, яблыкаў і салаты, якія везлі з Беларусі

У Расіі знішчылі 124 тоны груш, яблыкаў і салаты, якія везлі з Беларусі

У Цвярской вобласці Расіі знішчана больш за 124 тоны агародніны і фруктаў, якія прывезлі з Беларусі. Расіяне выявілі падробленыя рээкспартныя фітасанітарныя сертыфікаты Марока, Македоніі і Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі, інфармуе БелаПАН.

Дакументаў на свежыя грушы, яблыкі і салату, якія пацвярджалі б іх бяспеку, не было. Таму ўсю падкаранцінную прадукцыю знішчылі на палігоне цвёрдых бытавых адходаў у Ржэве.

Дарэчы, 21 снежня там жа была ліквідавана яшчэ адна буйная партыя плодаагародніннай прадукцыі невядомага паходжання: 45 тон груш і пекінскай капусты таксама накіроўваліся з Беларусі па падробленых рээкспартных фітасанітарных сертыфікатах Марока.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі