У Рэчыцы суд апраўдаў актывіста кампаніі "Гавары праўду"

Рэчыцкі раённы суд апраўдаў грамадcкага актывіста і прадпрымальніка Алега Шабетніка ў адміністрацыйнай справе пра парушэнне правілаў аховы працы, паведамляе Радыё Свабода.

Рэчыцкая міжраённая інспекцыя працы вынесла спадару Шабетніку 700-тысячны адміністрацыйны штраф.

Як распавёў сам Алег Шабетнік, у судзе выявілася, што ў інспекцыі падраблялі розныя паперы, каб выглядала, што ён не з'яўляўся на выклікі інспектараў, не даваў ім патрэбных дакументаў.

Стала відавочным таксама, што свае высновы пра парушэнне правілаў аховы працы інспекцыя зрабіла, нават не праверыўшы гандлёвыя кропкі прадпрымальніка.

Ціск на актывіста і прадпрымальніка аказваўся і раней. Але як толькі ён далучыўся да кампаніі "Гавары праўду" і ачоліў у рэгіёне выбарчы штаб Уладзіміра Някляева, да праверак традыцыйных кантралюючых органаў нечакана далучылася і міжраённая інспекцыя працы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі