У рэйтынгу Кубка Дэвіса беларускія тэнісісты засталіся на 25-м месцы

Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе засталася на 25-м месцы ў рэйтынгу Кубку Дэвіса. Гэты вынік захаваўся па выніках матчаў, якія прайшлі 19—21 верасня. Нагадаем, што ў мінулы ўік-энд беларускія тэнісісты выйгралі ў каманды Грузіі з лікам 3:0 і захавалі месца ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны. У сваю чаргу, грузіны апусціліся ў рэйтынгу з 35-й на 40-ю пазіцыю.

23 верасня ў Мадрыдзе адбудзецца лёсаванне Кубка Дэвіса—2009.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі