У рэйтынгу квітнеючых краін Беларусь заняла 58-е месца

Вынікі даследчыкаў грунтуюцца на супастаўленні 90 паказчыкаў, разбітых на восем адасобленых груп: эканоміка, магчымасці для прадпрымальніцтва, дзяржаўнае кіраванне, адукацыя, ахова здароўя, бяспека, асабістыя свабоды і грамадскі капітал.



У лідарах рэйтынгу Legatum традыцыйна знаходзіцца Нарвегія, інфармуе РИА "Новости". Сёлета за ёй ідуць Швейцарыя і Канада. У топ-10 краін таксама ўвайшлі Швецыя, Новая Зеландыя, Данія, Аўстралія, Фінляндыя, Нідэрланды і Люксембург. Горш за ўсё ідуць справы ў Беніне, Угандзе і Камеруне.



З рэспубалік былога СССР у першую паўсотню ўвайшлі краіны Балтыі і Казахстан (47-е месца). Беларусь займае 58-ю пазіцыю, Расія — 61-ю. На 64-м радку знаходзіцца Украіна.



Фота — li.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі