У розных гарадах Беларусі затрымліваюць журналістаў і блогераў
26 сакавіка ў розных гарадах Беларусі сілавікі затрымліваюць журналістаў, паведамляе прэс-служба БАЖ.
У Мінску на Кастрычніцкай плошчы затрыманыя блогер Раман Пратасевіч, а таксама блогер і публіцыст Стась Карпаў.
У Бабруйску на плошчы Перамогі затрымалі рэдактара "Бабруйскага кур'ера" Анатоля Санаценку, які прыйшоў асвятляць вулічную акцыю. Амапаўцы адправілі журналіста ў міліцэйскі аўтобус. Таксама ў Бабруйску затрыманыя журналісты Андрэй Шобін і Віктар Масаловіч. Па звестках "Вясны", агулам у Бабруйску сілавікі затрымалі каля 15 чалавек.
У цэнтры Оршы, дзе праходзіць вулічная акцыя затрыманы рэдактар рэгіянальнага сайта orsha.eu Ігар Казмярчак.