У Рызе пачынаюцца Дні латгальскіх беларусаў

У Рызе пачынаюцца Дні латгальскіх беларусаў. 23 і 24 жніўня іх праводзіць Культурна-адукацыйнае таварыства беларусаў “Уздым”.

Запланаваныя шматлікія культурніцкія мерапрыемствы, а таксама дэгустацыя беларускіх нацыянальных страваў.

“Дні латгальскіх беларусаў даюць добрую магчымасць грамадскасці лепш пазнаёміцца з беларускай культурай, традыцыямі, каштоўнасцямі і літаратурай”, адзначыў міністр асаблівых даручэнняў па справах грамадскай інтэграцыі Латвіі Оскар Кастэнс.

На сённяшні дзень у Латвіі дзейнічаюць 9 беларускіх недзяржаўных арганізацый.

http://www.reitingi.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі