У сакавіку ЗВР Беларусі знізіліся амаль на 693 млн долараў

У сакавіку ЗВР Беларусі знізіліся амаль на 693 млн долараў

У сакавіку золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся амаль на 693 млн долараў (ці на 8,4%). На 1 красавіка яны складалі $7,5 млрд, паведамляе прэс-служба Нацбанка РБ. У лютым ЗВР знізіліся на 259,1 млн долараў (ці на 3%).

Нацбанк тлумачыць, што сакавіцкае зніжэнне золатавалютных рэзерваў звязанае з планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязальніцтваў (каля 100 млн долараў), продажам валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы і "пераводам часткі сродкаў у замежнай валюце ў актывы, якія фармальна не адносяцца да рэзервовых актываў па міжнародных стандартах". Што гэта за актывы — пакуль што застаецца толькі здагадвацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі