У Самалі збілі другі беларускі самалёт

У Самалі зноў падбілі беларускі самалёт. Пры ўзлёце у міжнародным аэрапорце Магадзіша ў крыло Іл-76 патрапіла ракета (яшчэ дзве праляцелі міма).
Пра гэта паведаміла мясцовая радыёстанцыя, пасля гэты факт пацвердзіў урад Самалі. Паводле інфармацыі Reuters, пры сутыкненні самалёта з зямлёй адбыўся моцны выбух. Ці ёсць ахвяры, пакуль невядома.

Паведамляецца, што самалёт даставіў у Самалі інжынераў і абсталяванне для рамонта іншага беларускага Іл-76, які ў пачатку сакавіка быў абстраляны падчас пасадкі (тады ніхто не пацярпеў).

На борце самалёта, збітага апошнім, знаходзіліся 11 чалавек. Акрамя грамадзян Беларусі, сярод іх маглі быць і грамадзяне Расіі, адзначае сайт Lenta.ru са спасылкай на міратворчы кантынгент Афрыканскага саюзу.

Нагадаем, што ў Самалі ўжо дзесяць гадоў працягваецца грамадзянская вайна.


Фота — www.lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі