У сеціве з'явілася новае лога мінскага ўніверсама "Цэнтральны". Як вам?
У ФБ-суполцы Packaging Design News з'явілася новае лога мінскага ўніверсама "Цэнтральны". Як вядома, з 17 ліпеня культавая крама ў цэнтры сталіцы закрываецца на рамонт, што працягнецца амаль чатыры тыдні. Абнаўленне ўніверсама будзе каштаваць $1 млн, а дызайн зменіцца да непазнавальнасці:
Па інфармацыі TUT.by, распрацоўкай новага лога "Цэнтральнага" займаўся "вядомы беларускі дызайнер — сябра саюза мастакоў Беларусі, удзельнік міжнародных фестываляў рэкламы". Па непацверджаных пакуль звестках ад Packaging Design News, лагатым будзе выглядаць мадэрнова:
Як вам? Давайце абмяркуем у сацсетках Еўрарадыё: у "Фэйсбуку" ці ў "Вконтакте"!
Дарэчы, кавярня, што размяшчаецца на першым паверце "Цэнтральнага", не зменіцца. Пафасныя жырандолі і барэльефы са сцэнамі з савецкага жыцця застануцца на сваіх месцах.