У сераду амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы
У сераду, 21 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы. Ападкі прагназуюцца на раніцу і дзень.
Тэмпература паветра складзе ў начныя гадзіны ад +1 да +7 градусаў (у Мінску — 3-5 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +6 да +11 (у сталіцы — ад +7 да +9, на Брэстчыне — да +13).
Раней сіноптыкі паведамлялі пра пацяпленне, якое ў нашай краіне чакаецца ў другой палове тыдня і працягнецца некалькі дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.