У сераду амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы
Восеньскі дзень / pixabay.com
У сераду, 20 верасня, уначы і раніцай амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы (удзень — пераважна па ўсходняй палове краіны). Сіноптыкі папярэджваюць, што ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі будзе слабы туман.
Уначы тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў (у Мінску — ад +13 да +15), удзень — ад +19 да +24 (на ўсходзе — ад +16 да +18, у сталіцы — 21-23 цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.