У сераду ў Беларусі будзе ад +19 да +27
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў сераду, 12 верасня, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.
Па поўдні Беларусі ўначы і зранку прагназуюць месцамі слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны, днём па Віцебшчыне парывісты.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 9 да 15 вышэй за нуль. Удзень тэмпература паветра павысіцца ад +19 па поўначы да +27 па поўдні краіны.