У сераду ў Беларусі будзе да +15 градусаў, чакаецца моцны вецер

Цёплы сакавік

Цёплы сакавік / ELTA

У сераду, 27 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер (удзень па краіне — да 14 м/с, а на захадзе — да 18 м/с), слабыя туман і галалёд.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — ад +10 да +15 (у сталіцы — 11-13 цяпла).

У чацвер у Беларусі месцамі магчымыя дажджы і нават навальніцы.

У сераду ў Беларусі будзе да +15 градусаў, чакаецца моцны вецер
vk.com/belgidromet
У сераду ў Беларусі будзе да +15 градусаў, чакаецца моцны вецер

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі