У сераду ў Беларусі будзе да 18 градусаў марозу

У сераду ў Беларусі будзе да 18 градусаў марозу

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 21 лютага. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы пераважна па паўночнай палове краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца снег. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы 3-8 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа -6...-12, пры праясненнях ён апусціцца да 13-18 градусаў марозу (у Мінску — ад -7 да -9 градусаў). Удзень тэмпература паветра будзе 2-8 са знакам "мінус" (у сталіцы — ад -2 да -4). Па захадзе краіны ўначы прагназуецца 2-5 градусаў марозу, удзень — ад нуля да -1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі