У сераду ў Беларусі будзе да +26

Туман у Беларусі, архіўнае фота

Туман у Беларусі, архіўнае фота / Еўрарадыё

У сераду, 27 верасня, у нашай краіне прагназуецца невялікая воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Ападкаў не чакаецца. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёвы, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 цяпла, па паўднёва-заходняй палове краіны чакаецца 9-15 вышэй за нуль. Уджзень паветра прагрэецца да +20...+26.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі