У сераду ў Беларусі будзе да +6 градусаў, чакаюцца дажджы
Месяц да вясны
Уначы ў сераду, 31 студзеня, у Беларусі будзе без істотных ападкаў. Яны магчымыя ў паўночнай частцы краіны ў дзённыя гадзіны — пераважна дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабыя туман і галалёд, якія прагназуюцца месцамі ў начныя гадзіны і раніцай, а таксама пра галалёдзіцу на асобных участках дарог.
Уначы тэмпература паветра складзе ад -5 да +1 градуса (у Мінску — ад 0 да -2), удзень — 1-6 цяпла (у сталіцы — ад +1 да +3).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў наступныя дні. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.