У сераду ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы
У бліжэйшыя дні захаваецца дажджлівае надвор'е
Уначы ў сераду, 24 красавіка, кароткачасовыя дажджы пройдуць на поўдні Беларусі, раніцай і ўдзень — у многіх раёнах (месцамі — моцныя дажджы і навальніцы). Вецер будзе з парывамі да 14 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 на поўначы да +7 на поўдні (у Мінску — ад +1 да +3), у дзённыя гадзіны — 8-14 цяпла (у сталіцы — ад +8 да +10 градусаў).
У наступныя дні захаваецца дажджлівае надвор'е. У чацвер крыху пацяплее. Уначы ў пятніцу месцамі магчымыя замаразкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.