У сераду ў Мінску пройдуць перамовы аб пастаўках беларускіх прадуктаў у Расію

У сераду ў Мінску пройдуць перамовы аб пастаўках беларускіх прадуктаў у Расію

25 красавіка ў Мінску пройдуць перамовы аб пастаўках беларускіх прадуктаў у Расію. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц. Папярэдні раз чыноўнікі з двух краін збіраліся 20 красавіка ў Маскве. Беларускую дэлегацыю ачольваў Заяц, а расійскі бок прадстаўляў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Джамбулат Хатуаў. Расіяне былі заклапочаны аб’ёмамі паставак і цэнамі беларускай прадукцыі (гаворка ішла найперш пра малако), барацьбой з фальсіфікатам.

Беларускі міністр на мінулым тыдні гаварыў, што падчас перамоў у Мінску мусяць быць знятыя пытанні, “якія выклікаюць дагэтуль пэўную заклапочанасць”. Заяц падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць усе магчымасці, каб паставіць у Расію столькі харчавання, колькі ёй неабходна. Але ад расійскага боку чакаецца забеспячэнне прасоўвання беларускай прадукцыі на рынку РФ, а не стварэнне перашкод (24 красавіка пра іх згадваў Аляксандр Лукашэнка ў пасланні да народу і парламента).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі