У Шанхаі метро правядуць праз жылы дом
Іншага вырашэння інжынернай праблемы кітайскія будаўнікі не знайшлі.
У кітайскім мегаполісе Шанхай лінію метро пракладуць праз жылы дом. У гэтым раёне вельмі шчыльная забудова, а пракласці тунель пад зямлёй не атрымалася з-за асаблівасцяў грунта. Пракласці рэйкі ўбаку таксама не выпадае: справа ад будынка праходзіць аўтатраса, злева цячэ рака.
Тады інжынеры вырашылі, што збудуюць станцыю метро проста ў жылым доме. Цягнікі будуць праходзіць скрозь будынак і рабіць там прыпынак. Паводле разлікаў, канструкцыя павінна вытрываць вібрацыі і таму шкоды для дома не будзе, перадае newsru.com
У Шанхаі жыве 25 мільёнаў чалавек, а працягласць ліній метро ў горадзе — найбольшая ў свеце, гэта 500 кіламетраў.