У Шаркаўшчынскім раёне гарыць лес, яго тушаць каля 200 чалавек

Каля 200 чалавек задзейнічана ў ліквідацыі ляснога пажару ў Шаркаўшчынскім раёне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Сёння апоўдні ў службу МНС паступіла інфармацыя аб узгаранні ў лесе каля вёскі Васількава. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца, убачылі нізавое гарэнне ляснога масіву на плошчы 0,8 га. Агонь распаўсюджваўся ва ўсіх кірунках.

У ліквідацыі пажару задзейнічалі сілы двух раённых упраўленняў МНС, а таксама двух сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, спецыялістаў ЖКГ і лясгасаў. Усяго на тушэнні пажару працуюць 2 адзінкі тэхнікі і 35 супрацоўнікаў падраздзяленняў МНС, 6 адзінак тэхнікі і 18 работнікаў арганізацый Шаркаўшчынскага раёна, 2 адзінкі тэхнікі і 145 работнікаў Дзісненскага лясгасу.

Страты ад здарэння і прычына пажару высвятляюцца. У МНС нагадваюць, што ў лясах захоўваецца высокі клас пажарнай небяспекі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі