"У шорціках ты мне больш падабаешся". Канфлікт фізрука і школьніц у Мінску

Што рабіць, калі настаўнік дапускае такія словы?

Што рабіць, калі настаўнік дапускае такія словы? / @rubanau_collage

Зусім нядаўна беларускае грамадства шакавала навіна пра харасмент у ЕГУ. Некалькі дзяўчат пацвердзілі непрыстойныя паводзіны выкладчыка ВНУ Сяргея Сялецкага. Вынікам разглядаў стала яго звальненне.

На жаль, гэта адзін з нешматлікіх прыкладаў, калі праўда пра дамаганні выплывае вонкі.

У рэдакцыю Еўрарадыё звярнулася Наталля (імя змененае) з просьбай асвятліць гісторыю, якая здарылася ў адной з мінскіх школ з дзяўчынкай, дзе вучыцца сын жанчыны.

На ўроку фізкультуры настаўнік забараніў адной з дзяўчат пераапранацца, сказаўшы, што "ў шорціках яна яму больш падабаецца".

— Потым дзяўчынка расказала пра тое, што здарылася, сваёй сяброўцы, а тая, у сваю чаргу, звярнулася да фізрука і спытала ў яго: “Вы што, педафіл, раз кажаце такія рэчы маленькім дзяўчынкам?”

Пасля гэтага, па словах Наталлі, настаўнік фізкультуры напісаў на абедзвюх дзяўчынак дакладныя, а іх выклікалі ў адміністрацыю, дзе 15 хвілін саромілі, а бацькоў папракнулі ў невыкананні абавязкаў па выхаванні і запалохвалі сацыяльнымі праверкамі.

Жанчына, якая звярнулася ў нашу рэдакцыю, дзецям верыць, больш за тое, яна кажа, што праўдзівасць іх слоў змог бы пацвердзіць практычна ўвесь клас. Наталля перакананая: адміністрацыя школы "прыкрыла" фізрука, каб унікнуць скандалу, і абгаварыла школьніц і іх бацькоў.

Чаму школа не разабралася ў канфлікце? Што гэта было: харасмент, булінг ці проста няўдалы жарт? Якія псіхалагічныя праблемы гэта можа абяцаць дзяўчынкам у будучыні?

Мы паспрабавалі разабрацца ў сітуацыі.
 

“Але гэта ўсё будзе адбывацца вельмі далікатна, вы ж разумееце”

Найперш карэспандэнт Еўрарадыё звярнуўся па каментар у адно з упраўленняў адукацыі Мінска. Ён прадставіўся неабыякавым бацькам дзяўчынкі з гэтай жа школы і задаў пытанні пра тое, што рабіць бацькам, калі з дзіцем на занятках здарылася такая сітуацыя.

— Калі адбылася такая сітуацыя, перш за ўсё важна даць зразумець дзіцяці, што вы яму верыце! Вы на яго баку і зробіце ўсё магчымае, каб абараніць яго. Ваша дзіця даверылася — і гэта вельмі важна. Пра большасць такіх гісторый становіцца вядома занадта позна, калі чалавек стаў дарослым і ў яго з'явіўся рэсурс абмеркаваць гэта з іншымі людзьмі.

Па-другое, назавіце рэчы сваімі імёнамі: ціск настаўніка на дзяўчынку і каментары з нагоды шорцікаў — гэта сексуальнае дамаганне. Настаўнік не мае права так сябе паводзіць, калі гэта была памылка і няўдалы жарт — дарослы мусіць папрасіць прабачэння і сваімі паводзінамі даць зразумець, што гэта больш не паўторыцца. А пасля прытрымлівацца фармальных зносін выключна ў рамках адукацыйнага працэсу.

Акрамя гэтага, псіхалагіня раіць размаўляць з настаўнікам у прысутнасці дырэктара, даючы зразумець, што намеры сур'ёзныя. На такія сустрэчы не варта браць дзяцей, бо сустрэча з патэнцыйным аўтарам дамаганняў і гвалту можа быць траўматычнай для таго, хто яго перажыў.

— Самае важнае — каб дзяўчынка адчувала, што бацькі на яе баку, што ім можна давяраць, што яны будуць абараняць яе. Гэты досвед дазволіць ёй абараніць сябе ў будучыні і не даць сябе ў крыўду. Важна данесці, што яна не вінаватая, а адказнасць за тое, што здарылася нясе дарослы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі