У сілавікоў узніклі падатковыя пытанні да бацькі Максіма Мірнага

Мікалай і Максім Мірныя

Мікалай і Максім Мірныя / БЕЛТА

У сілавікоў узніклі падатковыя пытанні да бацькі тэнісіста Максіма Мірнага Мікалая Мірнага, піша "Трыбуна". Ён курыруе працу некалькіх кампаній сямейнага бізнесу, у які ўваходзяць "Мірны тэніс", "Мірны фітнес-цэнтр" і "Мірны цэнтр". І вось "некаторы час таму" пачаліся праблемы.

Магчыма, з гэтым звязаны нядаўні прылёт Максіма Мірнага ў Беларусь з ЗША і яго "пакаянне" за сваю пазіцыю ў 2020 годзе. Атрымліваецца, што ён цяпер шкадуе пра заклік спыніць гвалт сілавікоў. 

"Я не справіўся. Я жывы чалавек, мы ўсе схільныя рабіць памылкі", — гэтыя словы Мірнага цытуе дзяржаўная прапаганда. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі