У "Сілічах" грандыёзнае збудаванне для сноўбардыстаў занесенае снегам

Фота: snowboard.com.ua
Фота: snowboard.com.ua

У сераду легенда сноўборда Шон Уайт, ён жа Лятаючы Памідор, стаў трохразовым алімпійскім чэмпіёнам у хафпайпе. Беларускія сноўбардысты глядзелі за гэтай перамогай па тэлевізары. На Алімпійскія гульні ніхто з нашых не адабраўся. Не таму, што ім няма дзе трэніравацца. Як аказалася, у Сілічах прама цяпер пустуе грандыёзнае збудаванне для сноўбардыстаў. А сем гадоў таму зорны канадскі спецыяліст Томас Хатчынсан прыехаў да нас, каб за чатыры гады падрыхтаваць нашых сноўбардыстаў для заваявання алімпійскай ліцэнзіі, а можа і медаля. Але нешта пайшло не так. Як сказаў у інтэрв'ю экс-трэнер зборнай Беларусі па сноўбордзе Леанід Мельнікаў: "...на той момант у нас узровень спартсменаў быў не той, каб браць кагосьці і за чатыры гады старацца прапхнуць на Алімпіяду. Плюс проста каласальная розніца ў менталітэце". У выніку канадзец з'ехаў. А сноўпарк з унікальным для СНД і Усходняй Еўропы хафпайпам зацярушаны снегам.

В «Силичах» грандиозное сооружение для сноубордистов занесено снегом
Фота: silichy.by

Паводле слоў галоўнага трэнера зборнай Беларусі па сноўбордзе Мікалая Січкара, хафпайп там сапраўды круты. Тэхнічныя параметры дазваляюць праводзіць спаборніцтвы ўзроўню Кубка Еўропы!

"Калі падумаць, дзе ад нас бліжэй хафпайп, гэта, напэўна, ва Удмурцкай рэспубліцы, — распавядае трэнер. — Яшчэ ёсць у Фінляндыі і Швейцарыі. У прынцыпе, для постсавецкай прасторы наша збудаванне — унікальная рэч. Дысцыпліну хафпайп можна развіваць, і калі ў нас зноў запрацуе гэты трэнажор, будзе вельмі крута. Мы былі ў Швейцарыі, але там усё вельмі дорага, у нас значна танней".

Чаму ў Сілічах не працуе хафпайп? Бо нерэнтабельна, "людзі і так там ездзяць на лыжах, ім дастаткова":

"Думаю, кіраўніцтва "Сілічаў" прыняло рашэнне хафпайп гэты не рабіць, таму што ён у іх стратны. У гарналыжнага цэнтра "Сілічы" ёсць хафпайп, які можна было б выкарыстоўваць, ёсць добры сноўборд-парк, яшчэ — вялікія сталы для трамплінаў, якія будавалі канкрэтна для трэніровак спартыўнай школы. Трампліны гэтыя не працуюць ужо некалькі гадоў, ім гэта нерэнтабельна. Людзі і так ездзяць на лыжах, ім дастаткова".

В «Силичах» грандиозное сооружение для сноубордистов занесено снегом
Фота з асабістага архіва трэнера

Паводле слоў трэнера, сноўбордынг развіваецца нерэальна хутка, падлеткі мараць пра сноўборды: "Звычайны чалавек, каб купіць дошку, якая была ў выкарыстанні, сноўборд і мацаванне, патраціць 500 долараў. Наведванне сноўпарку і хафпайпа магло б абысціся, дапусцім, у 20 рублёў на дзве гадзіны ў выходны дзень".

У выхаванні сваіх Шонаў Уайтаў аднаго трэнажора хафпайпа недастаткова. Паводле слоў галоўнага трэнера зборнай Беларусі па сноўбордзе Мікалая Січкара, у Сілічах збудаванне будзе выкарыстоўвацца максімум два месяцы на год, а трэба паўгода: "Для Шона Уайта трэба як мінімум паўгода праводзіць у хафпайпе. Дзесьці каля 180 дзён. Дапусцім, мы закрываем 60 дзён у Сілічах, але ў нас застаецца яшчэ 120. А ў Еўропе знайсці хафпайп становіцца ўсё больш складана, трэніроўкі там дарагія. Бюджэту, што ёсць у нас цяпер, ледзь-ледзь хапае, каб адправіць каманду на кубак Еўропы ў слоўпстайле. Нашы спартоўцы ўжо нядрэнна выступаюць на ўзроўні еўрапейских стартаў, таму мы не першы год б'емся за стварэнне нацыянальнай каманды. Спартсменам маім па 18-19 гадоў. Яны пакуль не маюць вялікіх даходаў у такім узросце. Калі не створаць нацыянальную каманду са стаўкамі і заробкамі, я як трэнер не ведаю, як утрымаць маіх хлопцаў".

* * *

Пяць гадоў таму ў Сілічах пабудавалі сноўпарк з адным з нямногіх у СНД хафпайпам.

"Праект рэалізоўвалі беларусы. Не год і не два спатрэбіцца, каб праект акупіўся. Сёння ў яго ўкладзена сума з вялікай колькасцю нулёў. Колькі канкрэтна грошай выдаткавалі, вам не скажа ніхто. Але да дапамогі спонсараў мы не звярталіся",распавялі тады tut.by у аддзеле маркетынгу і турызму Рэспубліканскага гарналыжнага цэнтра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі